Флікер як гарант бясплатнага праезду

4 ноября 2017

Вучні пачатковых класаў Гомеля падчас школьных канікул бясплатна карыстаюцца і маршрутнымі таксі. Вадзіцелю дастаткова прад'явіць флікер. Правесці такую акцыю прапанавала мясцовая ДАІ. Падчас спецыяльных рэйдаў вучням тлумачаць неабходнасць карыстацца святловяртальнымі элементамі ў цёмны час.

Прычым акцыю "Флікер замест праязнога" гомельскія перавозчыкі падтрымалі аднагалосна.