Фестываль нацыянальных культур

4 июня 2016

Сапраўдныя амерыканскія бургеры, прысмакі з Усходу, ірландскі рыверданс і міжнародны фестываль харэаграфіі! Сёння горад над Нёманам сабраў удзельнікаў фестывалю нацыянальных культур. Стартаваў ён з традыцыйнага шэсця дэлегацый у нацыянальным адзенні. У старажытным цэнтры Гродна арганізаваныя падворкі, дзе можна пакаштаваць народную кухню, набыць сувеніры і патанцаваць пад рэдкія інструменты. Сярод удзельнікаў - Венесуэла, Іспанія, Грэцыя, Малдова, Грузія, Шры-Ланка, Іран. Завершыцца свята ў Гродне плац-парадам аркестраў, канцэртам і фаер-шоу. 



Зараз чытаюць