Гэтая галіна прыносіць нядрэнны прыбытак. Прынамсі ў дзвюх прыватных гаспадарках. Аляксандр Скрынчанка некалькі гадоў таму вярнуўся з горада на сваю малую радзіму і пасля выхаду на пенсію вырашыў заняцца фермерствам. Цяпер у яго гаспадарцы сотня курэй і амаль столькі ж індыкоў. Кажа, птушкагадоўля – справа не надта складаная. Здолеў асвоіць яе па кніжках і часопісах літаральна за год. Галоўнае – ведаць нюансы.
Зараз гаспадар плануе гадаваць індыкоў пароды "велікан" – яны набіраюць вагу да 12 кілаграмаў. Гэту ідэю падтрымлівае і яшчэ адзін фермер з Дрыбінскага раёна Аляксей Рублёў. У яго таксама птушыны двор - куры некалькіх парод, цацаркі і іншыя. А з вясны таксама плануе набыць індыкоў.













