Этнаграфічную залу адкрылі ў Слаўгарадскім гісторыка-краязнаўчым музеі

16 июля 2016

Экспанаты прыносілі вяскоўцы, а этнографы матэрыял збіралі падчас фальклорных экспедыцый. Мясцовыя майстры спрабуюць узнавіць узоры, якія ўпрыгожвалі рушнікі і адзенне. Галоўныя экспанаты перадаюць асаблівасці побыту звычайнай сялянскай сям’і. Прадметы ткацтва, пражы, кухонныя прылады - у жанчын, кавальства, дрэваапрацоўка, пчалярства і рыбалка - у мужчын.

Экспазіцыю плануецца пашыраць. Жыхарам Слаўгарадчыны работнікі музея прапануюць зазірнуць у бабуліны скрыні, дзе, напэўна, захоўваецца мноства цікавых рэчаў, якія могуць стаць музейнымі экспанатамі.