Яшчэ адна тайна Вялікай Айчыннай будзе раскрыта

16 сентября 2017

На гэта спадзяюцца жыхары вёскі Грудзічына Быхаўскага раёна, дзе пошукавы атрад знайшоў абломкі збітага савецкага бамбардзіроўшчыка. Пакуль невядома, ні да якога аэрадрома ён быў прыпісаны, ні імёны пілотаў, ні іх лёс. Мясцовыя жыхары, якія былі сведкамі тых ваенных падзей, сведчаць толькі пра аднаго загінуўшага лётчыка. Даследаванні абяцаюць стаць сапраўдным гістарычным дэтэктывам.

Андрэй Ястрабаў сустрэўся з яго героямі. Маляўнічы бераг Чыгірынскага вадасховішча. Гэта сёння яно любімае месца адпачынку беларусаў. Падчас Вялікай Айчыннай тут было балота. Дзе і хаваліся ад немцаў вяскоўцы.

Менавіта ў гэтых мясцінах, паводле расказаў сведкаў, у 1941-ым збіты савецкі самалёт. Жыхары вёскі Грудзічына і праз 76 гадоў памятаюць гэтую падзею.

Валянціну Сівакову на той момант было усяго 10. Гаворыць, разам з аднагодкамі назіралі за тым боем у небе. Добра памятае, як на бамбардзіроўшчык наляцелі “месеры”.

Самалёт упаў і выбухнуў. Да месца трагедыі збегліся людзі з ўсёй вескі. Рэшткі аднаго з лётчыкаў пахавалі. Дзе - сёння ўжо ніхто не памятае. Лёс астатніх членаў экіпажа застаўся невядомы.

Вызначыць яго ўзяўся пошукавы атрад "ВікКру". На яго рахунку шмат знойдзеных самалётаў і ўстаноўленых імёнаў герояў вайны. Выехалі на месца падзення бамбардзіроўшчыка. Адшукалі і кавалкі шасі і бака.

Тып самалёта, які быў збіты над быхаўскімі лясамі, вызначаны. Гэта Як-4, разведчык-бамбардзіроўшчык. Каштоўнасць знаходкі велізарная. На Заходнім фронце такіх крылатых машын налічвалася не больш за паўсотню. Хутчэй за ўсё, знойдзены самалёт быў прыпісаны да аэрадрома пад Быхавам. Экіпажу трэба было знішчыць мост праз Бярэзіну, што знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі.

Тым часам Быхаўскі краязнаўчы музей ужо рыхтуецца да папаўнення экспазіцыі, прысвечанай гераічнаму мінуламу раёна.

Абломкі знойдзенага самалёта абавязкова зоймуць месца ў экспазіцыі. А экіпаж папоўніць спіс герояў Вялікай Айчыннай.