Электронныя табло - на прыпынках грамадскага транспарту ў Віцебску

10 августа 2019

Мультымедыйныя экраны адлюстроўваюць маршрут і чаканы час прыбыцця транспарту. Інфармацыя на табло паступае праз навігацыйную сістэму, даныя абнаўляюцца кожную хвіліну. Гэта дазваляе пасажыру ў рэальным часе даведацца, калі прыбудзе транспарт, і ці няма збояў у руху.

Пакуль у электронным раскладзе - тралейбусы і маршрутныя таксі. У перспектыве мультымедыйныя экраны будуць інфармаваць пасажыраў і пра рух аўтобусаў.