Эколагі Брэста выратоўваюць рэдкіх амфібій - чаротных рапух

16 июня 2018

На месцы іх папуляцыі разгарнулася будаўніцтва парку тысячагоддзя. А гэта паставіла пад пагрозу выжыванне віду. Навукоўцы Палескага аграрна-экалагічнага інстытута часова перасялілі амфібій… да сябе ў офіс. Адначасова спецыялісты вядуць даследаванні і назіранні за чаротнымі рапухамі.

Эколагі спадзяюцца, што агульнымі намаганнямі від амфібій, занесены ў Чырвоную кнігу, удасца захаваць пасля закладкі новага парку, куды плануюць вярнуць жабак.