Кацярыны Малібошкі адзначыла векавы юбілей

9 июня 2018

Рух - гэта жыццё. Такі сакрэт доўгажыхарства Кацярыны Малібошкі, якая жыве ў Брэсце і нядаўна адзначыла векавы юбілей. У жанчыны багатая біяграфія, у тым ліку з трагічнымі ноткамі. Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, падчас Вялікай Айчыннай вайны з 11 дзяцей у жывых засталіся толькі яна і брат. Але свой 100-гадовы дзень нараджэння Кацярына Малібошка адзначае не адна. У яе сын і дачка, чацвёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў. Ды і дзяцей у Кацярыны Міхайлаўны было значна больш: па адукацыі яна педагог. Выкладала матэматыку ў школах Слуцка, Баранавіч, Маладзечна і Брэста.

Да 100-годдзя юбіляршы ўручылі новы пашпарт. Павіншаваць прыйшлі не толькі родныя, але і калегі.