Рух па Паўднёвай магістралі адкрыўсяў Мінску

13 июля 2019

Дарога знаходзіцца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы - гэта працяг вуліцы Валадзько - праходзіць паралельна чыгунцы да скрыжавання з Асаналіева. Яе асноўная задача - разгрузіць паток на вуліцы Кіжаватава. Агульная працягласць магістралі каля двух з паловай кіламетраў. На скрыжаванні з Аэрадромнай пабудавана двухузроўневая транспартная развязка з аўтамабільным пуцеправодам. Рух па магістралі часткова адкрыўся яшчэ ў лютым, аднак сёння ён запускаецца на ўсёй вуліцы. У перспектыве аб'ект плануецца падоўжыць да МКАД.