Для балельшчыкаў спаборніцтваў ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску арганізавалі дадатковыя парковачныя месцы

22 июня 2019

Ахоўныя стаянкі паблізу галоўных арэн - цяпер у свабодным доступе для гасцей форуму. Сярод іх стаянкі на вуліцы Убарэвіча, 89 і 93 каля “Чыжоўка-Арэны”, а таксама на вуліцы Радужная - побач з “Мінск-Арэнай”. Каб пакінуць аўто, пры сабе трэба мець білет на спаборніцтва. У месцах, дзе такіх парковак не прадугледжана, аўтамабілі можна будзе пакідаць у першай паласе руху.

А вось ля Палаца спорту і Цэнтра тэнісу пашырэнне парковак не прадугледжана. Да гэтых аб'ектаў лепш дабірацца на грамадскім транспарце. Тут курсіруюць дадатковыя маршруты.