Дзевяць немаўлят з'явіліся на свет 7 студзеня ў Брэсце

11 января 2020
Дзяцей павіншавала праваслаўная епархія. Свае першыя ў жыцці падарункі атрымалі пяць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі. Дабрачынная акцыя ўжо стала каляднай традыцыяй. Дзяцей благаславілі  і ўручылі іконы Божай Маці. Падарункі атрымалі і маладыя мамы. Для большасці з іх гэта першае дзіця. Цікава, што нашы продкі верылі: дзіця, якое нарадзілася на Каляды, будзе шчаслівым. За мінулы год у Брэсцкім абласным радзільным доме прынялі 5157 родаў. На свет з'явіліся дзвесце дзевятнаццаць двайнятак і адны трайняты. Сучаснае абсталяванне дазваляе выгадаваць нават самых маленькіх нованароджаных - вагай усяго шэсцьсот грамаў.