Утульнасць хатняга ачага ў гарадскім пасёлку Лоеў

6 января 2018

Там адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу, 45-ы ў Гомельскай вобласці. Новы дом пабудаваны за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. На амаль 200 квадратных метрах некалькі жылых пакояў, зала, кухня са сталовай, а таксама сістэма відэаназірання.

Навасёлаў наведала Вольга Халадовіч.

8-гадовы Сяргей Андрэеў з гонарам дэманструе падарункі і не ўтойвае радасці. Новы дом яму таксама вельмі падабаецца, але яшчэ больш - яго мама з татам.

На пытанне “Колькі часу вы ў гэтай сям'і?” усе пяцёра сыноў адказваюць, не задумваючыся: “Сто гадоў”. У Галіны і Алега Антонавых вялікі вопыт у выхаванні дзяцей. Яны выгадавалі сваіх траіх - дзвюх дачок і сына, а цяпер гатовы дзяліцца сямейным цяплом з тымі, хто ў ім мае патрэбу.

Плошча амаль 200 квадратных метраў. Уся неабходная мэбля, бытавая тэхніка, сістэма відэаназірання. А яшчэ сертыфікат. Прыёмная сям'я сама вырашыць, што набыць у іх новы дом.

У Лоеве гэта другі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Першы з'явіўся некалькі гадоў таму. Там жывуць 10 дзяцей, у гэтым пакуль 5, але ў найбліжэйшы час іх стане ўдвая больш.

Зусім хутка Антонавы возьмуць на выхаванне 6-гадовага Станіслава. Дарэчы, усе прыёмныя дзеці тут хлопцы. Алег і Галіна кажуць: так атрымліваецца не спецыяльна, але ўсе сыны - гэта іх надзейная апора і падтрымка.

Сяргей Парошын, начальнік упраўлення акдукацыі Гомельскага аблвыканкама: “На сённяшні дзень гэтая форма з’яўляецца вельмі эфектыўнай, таму што хатняя ўтульнасць, цеплыня, клопат бацькоў даюць самае галоўнае – будучыню нашым дзецям, бачанне перспектывы, цеплыню матчыных рук, сур’ёзнасць бацькоў і падрыхтоўку да самастойнага жыцця”.

Толькі за мінулы год у Гомельскай вобласці з'явіліся пяць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Іх пабудавалі за кошт дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, а таксама спонсарскіх сродкаў. Такім чынам, яшчэ 250 дзяцей атрымалі магчымасць выхоўвацца ў поўнай сям'і.