Дэндралагічны парк у самым цэнтры Нясвіжа

21 июля 2018

Жыхары і госці радзівілаўскай сталіцы цяпер маюць магчымасць завітаць ва ўласны батанічны сад. Дэндрапарк у горадзе існуе з дзясятак гадоў, але пляцоўка патрабавала маштабнай рэканструкцыі. Зараз яе завяршылі. Стварылі штучны вадаём, сетку пешаходных сцяжынак, высадзілі больш за тысячу раслін. Для кожнай групы выдзелілі сваю пляцоўку. Дубы, ясені, лістоўніцы, вербы, ядловец - усе насаджэнні для дэндрапарку спецыялісты лясніцтва самастойна вырошчвалі ва ўласным гадавальніку.

Плошча дэндрапарку - больш за восем гектараў. Тэрыторыя ўжо стала любімым месцам для жыхароў Нясвіжа. Таму ў бліжэйшы час дэндрапарк дапоўняць сеткай пешаходных сцяжынак, з'явяцца новыя альтанкі і месцы для адпачынку. 



Зараз чытаюць