Дзень пагранічніка адзначаюць сёння ў Беларусі

28 мая 2016

Ваеннаслужачыя ў зялёных фуражках ахоўваюць каля дзвюх тысяч кіламетраў дзяржмяжы. Пад іх кантролем і знешняя мяжа краін Еўрасаюза і СНД. Нашыя рубяжы лічацца аднымі з самых бяспечных і тэхнічна абсталяваных у свеце. Пераўзбраенне і маштабная рэканструкцыя праведзеныя і ў пункце пропуску “Прывалка” на мяжы Беларусі і Літвы. Пра службу на самым сучасным пункце пропуску краіны ў будні і святы раскажа Вольга Капковіч (відэа).

Спрасціць перасячэнне мяжы прызваны і чарговы эксперымент, які распачалі ў Прывалцы. Паметкі ўсе службы зараз робяць не на паперовых талонах, а ў электронным варыянце.