Дэлегацыі з 14 краін сабраў міжнародны эканамічны форум у Віцебску

19 мая 2018

Інвестыцыйны патэнцыял усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Дэлегацыі з 14 краін сабраў міжнародны эканамічны форум у Віцебску. Штогод прадпрыемствы рэгіёна экспартуюць прадукцыю ў 87 дзяржаў свету. На форуме падведзены вынікі конкурсу сярод таленавітых маладых спецыялістаў і навукоўцаў. За высокія дасягненні адзначаны і сем прадпрыемстваў вобласці.

Наталля Калчанава, асістэнт кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: "Ты разумееш, што гэта той момант, калі нейкая падзяка за тое, што ўклаў столькі працы і правёў нейкі час у лабараторыі. Я спадзяюся, што гэта такі старт. У далейшым мы будзем удасканальвацца, развівацца, даследаваць на карысць нашага грамадства".

Ганна Марудава, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: "Добрая магчымасць для таго, каб заявіць пра сябе менавіта маладым навукоўцам. У кожным новым дні чалавек павінен знаходзіць нешта новае, адкрываць нешта новае і ніколі не спыняцца на дасягнутым".

У праграме круглыя сталы, сустрэчы, дыскусіі, наведванне прадпрыемстваў. Падчас форуму падпісаны і шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.