У Слаўгарадскім раёне археолагі шукаюць доказ старажытнай бітве. Радыёаматары з Еўропы і Азіі пад Бялынічамі сабраліся на фестываль. А яшчэ "Вялікая бард-рыбалка" на Чыгірынскім водасховішчы зноў здзіўляе смачнай юшкай і аўтарскай песняй. Дайджэст падзей нашага ўсходняга рэгіёна - вашай увазе.
Расказвае Андрэй Ястрабаў. Пахаванне ХІ стагоддзя знайшлі археолагі падчас раскопак старажытнага магільніка ў Слаўгарадскім раёне. Студэнты і выкладчыкі Магілёўскага педагагічнага ўніверсітэта шукаюць тут доказ старажытнай бітве 984 года на рацэ Пясчане. Калі перадавы атрад князя Уладзіміра разбіў радзімічаў. Дзе знаходзіцца гэтая рака - і дагэтуль вядуцца спрэчкі. Сярод магчымых варыянтаў - на Гомельшчыне альбо Браншчыне. Археолагі лічаць, што пад Слаўгарадам, дзе ёсць рэчка Пясчанка.
У Баркалабаўскім манастыры, што пад Быхавам, адзначылі 359-ю гадавіну з’яўлення тут знакамітага на ўвесь свет цудатворнага абраза Божай Маці. Згодна з паданнямі, у ХVII стагоддзі князь Сямён Пажарскі вяртаўся гэтымі мясцінамі з польскага паходу. Коні не жадалі ісці далей, і ён быў вымушаны пакінуць абраз тут. З таго часу ён лічыцца галоўным набыткам гэтых мясцін.
Вадасховішча Вольніца Бялыніцкага раёна стала месцам злёту радыёаматараў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі. Больш за паўсотні ўдзельнікаў і сяброў, якія рады такой магчымасці паразмаўляць з усім светам праз радыёсувязь. Яшчэ і паспаборнічаць. Сучасныя тэхналогіі ў дапамогу. І свае асабістыя пазыўныя, якія лічаць за другое імя. Паводле слоў удзельнікаў злёту, незабыўныя эмоцыі.
"Вялікая бард-рыбалка" зноў сабрала аматараў актыўнага адпачынку на прыродзе. Конкурс па лоўлі рыбы, на самую смачную юшку, майстар-класы па карыстанні лазнямі, пляжны валейбол, шматлікія і начныя канцэрты музыкантаў з Еўропы, палатачныя лагеры. Маляўнічы бераг Чыгірынскага вадасховішча ў гэтыя выхадныя прымае адзін з самых яскравых фестываляў лета. Не прапусціце.













