Дайджэст падзей Магілёва

6 июля 2019

Свята Купалле ў Шклоўскім раёне - на беразе Дняпра ў дзясяты раз маштабна распачаўся міжнародны фестываль "Александрыя збірае сяброў". Лепшым маладым спецыялістам і значным для Магілёва асобам уручаны спецыяльныя прэміі. Дайджест падзей усходняга рэгіёна сабраў Андрэй Ястрабаў

Адправіцца на пошукі папараць-кветкі, акунуцца ў атмасферу аўтэнтычнасці - дзясяты міжнародны фестываль "Александрыя збірае сяброў" распачаўся. Тэма, якая аб’яднала праграму двух дзён Купалля, - Год малой радзімы. Вуліцы майстроў, музыкантаў, народных калектываў з усёй Беларусі, госці з Расіі, Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны. Пачастункі, прыкладное мастацтва, кірмашы, свята квасу і хлеба. Дзіцячыя атракцыёны. Упрыгажэннем забаўнай праграмы стане цырк. Адпачынак - на любы густ і ўзрост. І вядома ж - вялікія канцэрты. Зоркі эстрады выканаюць таксама песні беларускіх аўтараў.

Заўтра - у другі дзень свята - на фестывалі не менш цікавая праграма. Да таго ж, будуць ушаноўваць лідараў АПК, а ансамбль "Сябры" і Анатоль Ярмоленка спяюць свае лепшыя песні.

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі "Дасягненне", якімі звычайна адзначаюць людзей, што ўнеслі значны ўклад у развіццё Магілёва, сёлета сталі 19 чалавек. У тым ліку у намінацыях "Прамысловасць", "Будаўніцтва", "Навука", "Адукацыя", "Літаратурная дзейнасць". Урачыста ўручылі і спецыяльныя прэміі Магілёўскага аблвыканкама у сацыяльнай галіне 50 прадстаўнікам моладзі. Пасведчанні і  словы падзякі. 

Палату кароткатэрміновага знаходжання на тыдні адкрылі пры Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Новае памяшканне абсталявалі сучаснай тэхнікай. Дыягностыка пацыентаў стане больш якаснай, а галоўнае - хуткай.

10 ложкаў, маніторы назірання, дэфібрылятары, апарат ЭКГ, асобны кругласутачны пост. Паслугі тэрапеўтычнага профілю. Аднавіць сардэчны рытм, артэрыяльны ціск цяпер магчыма за суткі.