Дайджэст падзей

9 июля 2016

Парад рэтра-аўтамабіляў у Брэсце, у Магілёве прайшоў фестываль кветак, а ў сталіцы даюць бясплатныя майстар-класы па танцах. Падрабязнасці ў нашым дайджэсце.

Брэст на гэтым тыдні ўпершыню прымаў удзельнікаў міжнароднага рэтра-ралі "Пекін - Парыж". Са 105 экіпажаў, якія стартавалі ў сталіцы Кітая, да горада над Бугам дабраліся 94. Фініш беларускага этапа ралі адбыўся на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў Брэсцкую крэпасць. У брастаўчан "цуда-аўтамабілі" выклікалі немалую цікавасць. У складзе пелатону сапраўдныя рарытэты – "Бентлі", "Шэўрале", "Поршэ", "Форд", "Мустанг" 1914 – 1985 гадоў выпуску. Рэтра-ралі “Пекін - Парыж” – спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. Яны праводзяцца адзін раз на тры гады. Агульная дыстанцыя ралі – 13 тысяч 695 кіламетраў.

У Магілёве прайшоў фестываль кветак. Арганізацыі, прадпрыемствы горада, навучальныя ўстановы ў Тэатральным скверы прадставілі свой погляд на свет флоры і дэманстравалі майстэрства ў ландшафтным дызайне. Прыгожыя кампазіцыі з дыфінбахенаў, віёлы, цынерарыі лёгка маглі б упрыгожыць двор самага дасведчанага прыхільніка кветак. Акрамя жывых кампазіцый, кветкі прадставілі і на палотнах мастакоў-пачаткоўцаў.

Румба, сальса і вальс на маставой - у Мінску пачаўся танцавальны м арафон. Бясплатныя майстар-класы а сёмай гадзіне вечара кожны чацвер - побач з Палацам Рэспублікі. Рухацца ў рытме лацінаамерыканскіх танцаў або асвоіць асноўныя па класічнага вальса навучаць прафесійныя настаўнікі танцавальных школ. Доўжацца такія заняткі амаль гадзіну, а потым удзельнікі музычнага флэшмобу замацоўваюць веды на практыцы падчас невялікай оўпэн-эйр-дыскатэкі. Музычныя вечары пад адкрытым небам будуць ладзіцца кожны чацвер да канца лета.