Дайджэст рэгіянальных навін

13 августа 2016

У Гродне праходзіць літаратурна-гульнявы праект для дзяцей "Бібліятэка пад адкрытым небам". Маленькія гараджане могуць пачытаць цікавыя кнігі, сваімі рукамі стварыць 3D-мадэлі, сабраць электронны канструктар ці паўдзельнічаць у рухомых гульнях. І ўсё гэта на свежым паветры ў самым цэнтры горада. Ініцыятарам такога гульнявога праекта выступіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага. Як адзначаюць арганізатары, галоўная ідэя - заняць дзяцей на летніх канікулах.

У Віцебску можна назіраць за "лапікавым" дыялогам. Майстры з Полацка Таццяна Касьміна і Алена Кулага прадэманстравалі выставу шыцця ў стылі пэчварк. У экспазіцыі больш за 50 вырабаў: пано, лапікавыя коўдры, пашытыя ўручную, кашалькі, сумкі, навагоднія цацкі і нават паштоўкі. Майстры працуюць у розных тэхніках. Адна - традыцыйным ручным шыўком, другая - хадавым машынным. Аднак яны не спрачаюцца, а вядуць жывапісную размову. Адсюль і назва выставы - "Лапікавы дыялог".

Сталічны заапарк сёння адзначае свой 32-і дзень нараджэння. Усіх жыхароў і гасцей горада запрасілі ў цікавае і займальнае падарожжа па краіне жывёл – "Зааленд". З дапамогай аквагрымёраў сёння самыя маленькія наведвальнікі маглі пераўвасобіцца ў жыхароў заапарка, даведацца, у чым транспартуюць жывёл падчас іх пераездаў і паназіраць за кармленнем ягуараў. Настрой удзельнікам свята стваралі артысты арыгінальнага жанру. 



Зараз чытаюць