Дайджэст крымінальны

28 января 2017

У ролі ратавальніка не толькі наш карэспандэнт. Жыхары Магілёва на тыдні захавалі не адно жыццё. Людзі затрымалі за рулём п'янага вадзіцеля. А праваахоўнікі спынілі дзейнасць адразу некалькіх крымінальных груповак. Далей - падрабязнасці.

П'янага вадзіцеля затрымалі ў Магілёве. Ён прыцягнуў увагу іншых удзельнікаў дарожнага руху няўпэўненым кіраваннем аўтамабіля. Калі машына спынілася, вадзіцелі літаральна выцягнулі з-за руля нецвярозага калегу, а пешаходы, якія таксама прымалі ўдзел у затрыманні, выклікалі ДАІ. Пасля медагляду высветлілася, што ўзровень алкаголю ў выдыху ў парушальніка перавысіў норму ў 6 разоў.

124 тамы крымінальнай справы - пяцёра фігурантаў. Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці завяршыў расследаванне ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групы. Яе ўдзельнікаў абвінавачваюць у шматлікіх фактах ухілення ад падаткаў, адмыванні грошай і крадзяжах. Памер урону склаў амаль 4 мільёны рублёў. Арганізаваў злачынны сіндыкат 30-гадовы жыхар Магілёва.

У Віцебску прад’яўлена абвінавачанне ўдзельнікам яшчэ адной арганізаванай групы, якая займалася збытам псіхатропаў на тэрыторыі адразу некалькіх рэгіёнаў. У яе склад уваходзілі маладыя людзі да 30. Наркотыкі прадавалі праз Інтэрнэт. За год зламыснікі зрабілі прыкладна паўтары тысячы закладак. На момант затрымання праваахоўнікі канфіскавалі больш за 3 з паловай кілаграма наркотыкаў. Далейшы лёс удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы вырашыць суд.

У Шумілінскім раёне шукаюць браканьера-пяцельшчыка. У яго сілкі трапіў лось. Пры дапамозе спецыяльных прылад работнікі мясцовага лясгаса вызвалілі жывёліну. Лася спасло тое, што браканьерская пятля была зроблена з вяроўкі, а не з металічнага троса.

А ў Гарадоцкім раёне ў аналагічным становішчы апынулася казуля. Яна правяла ў металічнай пятлі больш за суткі. На шчасце, жывёла не пацярпела.