Праз 75 гадоў жыхарка Украіны змагла прынесці кветкі на магілу свайго бацькі

24 июня 2017

Праз 75 гадоў жыхарка Украіны змагла прынесці кветкі на магілу свайго бацькі, які загінуў у нацысцкім лагеры. Беларускі пошукавы спецбатальён знайшоў медальён салдата Чырвонай арміі Івана Шапавалава падчас раскопак на месцы былога лагера для ваеннапалонных Шталаг-324, які з мая 1941-га па кастрычнік 1942-га нямецкія войскі абсталявалі ў Гродне. Разам з гэтым загінулым салдатам тут на кургане перапахавалі астанкі яшчэ 992-х салдат, якія былі знойдзеныя падчас пошукавых работ на тэрыторыі былога пересыльнага канцлагера.

Усяго за час пошукавых работ, якія безупынна праводзяць тут ужо некалькі гадоў, удалося знайсці і перапахаваць каля 6 тысяч загінуўшых. На жаль, не ўсе астанкі атрымалася ідэнтыфікаваць - медальёны і асабістыя рэчы не заўсёды захоўваліся ў добрым стане. Цяпер вядомыя імёны 1007 загінуўшых.