Брэсцкаму абласному радзільнаму дому 70 гадоў

14 октября 2017

У старэйшай медустанове горада апошнім часам сапраўдны бэбі-бум. Штогод на свет з'яўляюцца каля 6 тысяч немаўлят. 18 аддзяленняў абсталяваныя ўсім неабходным для абследавання будучых бацькоў, выяўлення паталогій, лячэння і догляду “складаных” нованароджаных. Усё часцей у радзільным доме практыкуюць і партнёрскія роды.

У Брэсцкім раддоме сёлета з'явіўся і штатны псіхатэрапеўт. Тут медыкі аднымі з першых у краіне ўкаранілі эндаскапічныя метады правядзення аперацый, гэта дазваляе аказваць дапамогу большай колькасці жанчын і з'яўляецца крокам да эстэтычнай хірургіі.