Браслаў пераўтвараецца да абласных "Дажынак"

27 июля 2019

У Браславе сёлета будуць ушаноўваць лепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёну. Да абласных "Дажынак" горад пераўтвараецца. Ужо адкрыта абноўленая набярэжная возера Дрывяты. Тут уладкавалі зоны адпачынку, скейт-парк, веладарожку, паркоўку, з'явіліся фантаны.