Батанічны сад часоў Жылібера адраджаецца ў цэнтры Гродна

31 октября 2015

Мясцовыя актывісты пасадзілі ў гарадскім парку цюльпанавае дрэва, піхту, дрэвападобны піён, дэйцыю, фарзіцыю, вейгелу і яшчэ адзін экзэмпляр амурскага бархату. Разам з пасадкамі іншай экзотыкі ў мінулыя гады цяпер у цэнтральным парку горада растуць каля паўсотні незвычайных дрэў. Ідэя адрадзіць батанічны сад у тым раслінным выглядзе, якім ён быў у сярэдзіне XVIII стагоддзя, належыць неабыякавым гродзенцам.

Жыхары горада мараць пра аранжарэю, якая ў перспектыве можа з’явіцца ў парку Жылібера. Пад яе, магчыма, будзе прыстасаваны гістарычны будынак XVIII стагоддзя, дзе раней размяшчалася медыцынская акадэмія Жана Эмануэля Жылібера.



Зараз чытаюць