Бонус да паездкі ў тралейбусе ў Гомелі - бясплатны Інтэрнэт

28 января 2017

Жыхары горада актыўна абмяркоўваюць новую паслугу грамадскага транспарту. Каб ёй карыстацца, неабходна падключыцца да пункта доступу, назваць для аўтарызацыі мабільны і пароль з атрыманага СМС. WI-FI з’явіўся пакуль толькі ў сямі тралейбусах абласнога цэнтра. Маршрут праходзіць па новых мікрараёнах, сярод пасажыраў там нямала моладзі.

Пакуль гэта адзіны такі тралейбусны маршрут Гомеля. Калі паслуга акажацца запатрабаванай, яе ўкарэняць і на іншых.