Больш за сотню ўдзельнікаў аб'яднала "Зарніца" пад Радашковічамі

27 Ліпеня 2019

У ваенна-патрыятычным спаборніцтве прынялі ўдзел адпачывальнікі з пяці аздараўленчых лагераў Мінскай вобласці.
Школьнікі праходзілі паласу перашкоды, кідалі гранату на меткасць і нават вялі камандную перастрэлку з аўтаматаў для лазертага. Звыклы фармат выпрабаванняў змянілі на больш гульнявы. Дарэчы, этапы не адрозніваліся па складанасці. Але ж адным з самых няпростых аказалася перацягванне каната з дзеючымі ваеннаслужачымі-дэсантнікамі. Акрамя таго, дзеці праявілі сябе ў заданнях на логіку і ведах па аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Гульня "Зарніца" ў дзіцячым аздараўленчым лагеры пад Радашковічамі праходзіць ужо пяты раз. Многія з удзельнікаў пасля далучаюцца да школьных каманд і выступаюць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.