Больш за 70 тысяч маладых людзей сёлета працуюць у студатрадах краіны

15 июля 2017

Рамантыка трэцяга працоўнага семестра або канікулы з карысцю. Больш за 70 тысяч маладых людзей сёлета працуюць у студатрадах краіны. Сервіcныя, педагагічныя, сельскагаспадарчыя і, вядома, будаўнічыя. Набрацца вопыту, зарабіць першыя грошы і знайсці новых сяброў у нашу краіну прыехалі і маладыя людзі з Расіі і Украіны. Чаму студэнты замест заслужанага адпачынку пасля напружанага года вучобы выбіраюць працу у студатрадах?

Расказвае Аляксандр Харавец. Ён таксама у свой час актыўна прымаў удзел у студэнцкім руху. Так, на працягу двух гадоў я працаваў у летніх аздараўленчых дзіцячых лагерах на беразе Чорнага мора. Тым самым сумяшчаў адпачынак з працай. Аднак не па заробак ехалі мае аднакурснікі за сотні кіламетраў ад дому. У першую чаргу - па рамантыку. Гэтак жа, як сённяшнія студэнты, якія працуюць на знакавым для нашай краіны аб'екце – стадыёне "Дынама".

Сёння на рэканструкцыі гэтага спартыўнага комплексу задзейнічаны 2 студатрады – беларускі і расійскі. З Пецярбурга прыехалі 22 чалавекі. У іх ліку і 4 дзяўчыны, якія працаўладкаваліся паштальёнамі.

За працай гэтага будатрада сочаць не толькі вопытныя спецыялісты, але і аднакурснікі, якія засталіся у паўночнай Пальміры. У анлайн-рэжыме маладыя людзі вядуць відэаблог. Такім чынам, будучыя інжынеры, праграмісты і тэхнолагі папулярызуюць рабочыя прафесіі.

А прадстаўнікі міжнароднага студэнцкага атрада узводзяць цэнтр мастацкай гімнастыкі. Сёлета тут разам працуюць студэнты з беларускіх, украінскіх і расійскіх ВНУ. Большасць - ужо вопытныя будаўнікі з разрадам муляра, сталяра, бетоншчыка і нават прамысловага альпініста.

Акрамя будаўнічых, студэнты працуюць у сервісных і педагагічных атрадах. Сёння толькі ў сталіцы часовы заробак знайшлі прыкладна 3 тысячы маладых людзей. Яшчэ 7 тысяч плануюць працаўладкаваць у найбліжэйшыя тыдні.

Час па-за працай у студэнтаў не менш насычаны. Раз на тыдзень праводзяць дзень нацыянальнай кухні.

Не абыходзіцца і без спартыўных спаборніцтваў - валейбол, футбол і песні пад гітару.

Афіцыйна трэці працоўны семестр завершыцца у сярэдзіне верасня. Пасля чаго маладыя людзі зноў вернуцца у лекцыйныя аўдыторыі. Аднак сёння студэнты упэўненыя – лета-2018 таксама правядуць з карысцю, атрымліваючы новы вопыт і новых сяброў.