Больш за 4 тысячы студэнтаў навучальных устаноў Магілёва працаўладкаваныя гэтым летам

20 августа 2016

Як паведамілі ў Магілеўскім гарадскім камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, сёлета у Магілёве сфарміравана каля 200 студатрадаў. Студэнтам прапануюць працу на будоўлях, прадпрыемствах, у бальніцах, а таксама навучальных установах і аздараўленчых дзіцячых лагерах. У адным з так званых педагагічных студатрадаў пабываў і Павел Савіцкі.

24 гадзіны за суткі, 7 дзён на тыдзень – менавіта так апісваюць свой працоўны графік студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Падчас летніх канікул будучыя педагогі змянілі статус студэнтаў на выхавальнікаў у дзіцячых лагерах. Напрыклад, тут, у аздараўленчым лагеры “Любуж”, працуе 18 студэнтаў.

Важаты дзіцячага лагера не проста педагагічная прафесія - лічаць студэнты - хутчэй стан душы. Артыст і спартсмен, літаратар і гісторык, псіхолаг і нават добры чараўнік.

Студэнтаў, якія жадаюць працаваць у летні перыяд, становіцца ўсё больш. Конкурс толькі у педагагічны атрад універсітэта - 3 чалавекі на 1 працоўнае месца.

Адна з галоўных пляцовак, на якіх працуе гэтым летам магілёўская моладзь, - мост праз раку Днепр ў абласным цэнтры. Ёсць месцы і на прадпрыемствах горада, і за межамі рэспублікі.

Студатрады будуць працаваць да 31 жніўня. За кожную працоўную змену у дзіцячых лагерах - а гэта 18 дзён - студэнты атрымаюць ад 150 да 350 беларускіх рублёў у залежнасці ад месца працы.

Але, як кажуць самі студэнты, магчымасць зарабіць грошы - не самае галоўнае. Для большасці ўдзел у працоўным семестры - гэта магчымасць змяніць абставіны, весела правесці летнія канікулы і знайсці новых сяброў.