Бясплатныя курсы для ўсіх адкрыліся ў Віцебску

17 сентября 2016

Рэальная і папулярная гісторыя роднага горада. Бясплатныя курсы для ўсіх адкрыліся ў Віцебску. Гісторыкі і навукоўцы Віцебскага ўніверсітэта імя Машэрава вырашылі сухія гістарычныя факты выкласці ў незвычайнай форме.

Менш тэорыі – больш цікавых фактаў і нагляднасці. Першую лекцыю прысвяцілі балцкаму перыяду. І пагрузілі слухачоў курсаў у віртуальную рэальнасць старажытнага гарадзішча. 3D-рэканструкцыю па дадзеных археалагічных раскопак зрабілі студэнты. Наступная сустрэча ў рамках курсаў будзе прысвечана княгіні Вользе – эпічнай заснавальніцы Віцебска.