Бескантактныя тралейбусы выйдуць на маршрут у Віцебску

28 июля 2018

Парк папоўнілі чатыры сучасныя машыны на аўтаномным хаду. Тралейбусы ўкамплектаваны акумулятарамі, якія дазваляюць рухацца транспарту да 15 кіламетраў без падсілкоўвання электраэнергіяй. Працэнт зарада батарэі вызначаецца па спецыяльным індыкатары ў кабіне вадзіцеля.

У перспектыве бескантактныя тралейбусы плануюць запусціць па новым маршруце, які звяжа густанаселены мікрараён абласнога цэнтра з чыгуначным вакзалам.