Сацыяльныя праекты для інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрады хуткага рэагавання пры надзвычайных сітуацыях, служба сясцёр міласэрнасці і стварэнне спецыяльнага пакоя для затрыманых на мяжы нелегалаў з дзецьмі. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа толькі ў Гродзенскай вобласці сёлета мае намер рэалізаваць некалькі маштабных праектаў. У тым ліку за кошт грантаў. Будуць прадоўжаны і актуальныя ініцыятывы грамадства. Адным з акцэнтаў дзейнасці дабрачыннай арганізацыі па-ранейшаму застаецца дапамога людзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.
Таксама падчас сустрэчы ў Гродне генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа адзначыла эфектыўную мадэль менеджменту рэгіянальнай арганізацыі. Больш за 40 % ад усіх узносаў, якія збіраюцца ў вобласці, застаюцца ў Гродзенскім рэгіёне. Іх накіроўваюць на важныя сацыяльныя праекты ў вобласці.













