Беларускія праекты ў сферы банкаўскіх і фінансавых тэхналогій выходзяць на міжнародны ўзровень

3 июня 2017

Беларускія праекты ў сферы банкаўскіх і фінансавых тэхналогій выходзяць на міжнародны ўзровень і гатовы канкурыраваць з вядучымі сусветнымі брэндамі. Пра гэта заяўлена ў Мінску на канферэнцыі з удзелам кіраўніцтва горада, Міністэрства эканомікі і прадстаўнікоў венчурных фондаў. У бітве стартапаў прынялі ўдзел праекты з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Мікалай Рагашчук, старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама: "Што цікава гораду? Гэта развіццё камп'ютарных тэхналогій, бія-, нанатэхналогій. У горадзе зараз сканчаецца будаўніцтва тэхнапарка, які прымае рэзідэнтаў менавіта ў такіх кірунках. Горад будзе падтрымліваць гэтыя кірункі".

Аляксандр Шумілін, старшыня дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Ёсць такі глабальны індэкс інавацыйнага развіцця, дзе Беларусь на 45-м месцы па генераванні новага ведання і інавацый. У нас вельмі шмат стартапаў, ідэй і тэхналогій, на якіх можна зарабіць. Яны могуць прынесці прыбытак пры правільным укараненні ў вытворчасць і вывядзенні на рынак".

Галоўны прыз бітвы стартапаў - у беларускага дадатку "Пінг-Фін". Гэта персанальны фінансавы дапаможнік, арыентаваны на вывучэнне плацёжных паводзін карыстальнікаў.