Беларуская чыгунка завяршыла мадэрнізацыю кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны

14 сентября 2019

Гэта дазволіць грунтоўна павялічыць прапускную здольнасць перавозак з Кітая ў Еўропу. Сёння кантэйнерныя цягнікі адпраўляюцца з 60 гарадоў Паднябеснай у напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін. Значны паток грузаў ідзе праз Беларусь. Мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны дазволіць павялічыць яго перапрацоўчую здольнасць у 1,5 раза, а плошчу для захоўвання кантэйнераў - у 2 разы.

Такія тэрміналы з'яўляюцца злучным звяном паміж Еўропай, Кітаем і Азіяй і эканамічна інтэграваныя ў глабальны праект "Адзін пояс і адзін шлях".