Беларуская піянерская арганізацыя працягвае добрыя традыцыі

20 мая 2017

Піянерскаму руху – 95! Самае масавае дзіцячае аб’яднанне краіны - Беларуская піянерская арганізацыя - і сёння працягвае добрыя традыцыі. Дзень піянерскага сяброўства ў Мінскай вобласці аб'яднаў больш за тры сотні актывістаў з усіх раёнаў. Піянерскія дружыны правялі майстар-класы, квэсты, інтэлектуальныя віктарыны і конкурсы. Самым актыўным уручылі дыпломы. 95 школьнікаў атрымалі піянерскі гальштук.

Толькі ў сталічным рэгіёне больш за 65 000 піянераў. Актыўны ўдзел яны прымаюць у адукацыйных і валанцёрскіх праектах, спартыўных спаборніцтвах і дабрачынных акцыях.