Беларусь адзначыла Дзень Вялікай Перамогі

12 мая 2018

Урачыстасці з нагоды 73-яй гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адбыліся ва ўсіх кутках краіны.

У Мінску на плошчы Перамогі да Вечнага агню ўсклалі вянкі і кветкі. Шмат людзей прыйшлі з партрэтамі сваіх продкаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай і прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь памятае". Агульнанацыянальная хвіліна маўчання аб'яднала ўсіх жыхароў краіны.

У Брэсце святочнае шэсце расцягнулася ад легендарнай цытадэлі – Брэсцкай крэпасці – да цэнтра горада. На чале пранеслі Сцяг Перамогі, на аўтамабілях ехалі галоўныя героі свята – ветэраны. Да Вечнага агню ляглі вянкі і жывыя кветкі.

У Магілёве святочныя мерапрыемствы пачаліся з хвіліны маўчання на мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле". Затым — святочнае шэсце, да якога далучыліся ветэраны, вайскоўцы і ўдзельнікі акцыі "Беларусь памятае".

У Віцебску на галоўнай плошчы працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі. Святочны рытм задавалі духавыя аркестры. Свой музычны падарунак падрыхтаваў і Народны хор ветэранаў.

Прыгожым і ўрачыстым завяршэннем Дня Перамогі стаў салют, які адбыўся ў сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах.



Зараз чытаюць