Беларусь адзначыла Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

10 ноября 2018

На тыдні краіна адзначыла Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Даніну гістарычным падзеям 1917 года аддалі і ў Мінску. На плошчы Незалежнасці да помніка Уладзіміру Леніну кветкі ўсклалі члены Камуністычнай партыі Беларусі, аб'яднання "Белая Русь", актывісты Саюза моладзі, таксама працоўныя калектывы Мінска.

Для жыхароў нашай краіны гэта ўжо шматгадовая і добрая традыцыя - атрымліваць важныя падарункі да 7 Лістапада. Кожны год адкрываюцца сацыяльна значныя і вытворчыя аб'екты па ўсёй краіне. У гэты святочны дзень для жыхароў сталіцы падарункам стаў новы жылы дом у Заводскім раёне. Больш за сто сем'яў атрымалі ключы ад сваіх новых кватэр у 16-павярховым доме па вуліцы Магнітнай.