Беларусь экспартуе больш за палову з сабраных 6 мільёнаў тон бульбы

20 октября 2018

З 6 мільёнаў тон бульбы больш за палову сабранага ўраджаю наша краіна экспартуе. Сярод асноўных спажыўцоў - Расія. Рынак патрабуе выключна высокай якасці. І гарантуюць яе не толькі вытворцы і селекцыянеры. Дарэчы, адзін з кірункаў работы нашых навукоўцаў - стварэнне сартоў другога хлеба для арганічнага земляробства.

Вадзім Маханько, намеснік гендырэктара НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі: "Навукоўцы НПЦ распрацавалі экалагізаваныя тэхналогіі вытворчасці таварнай бульбы. Што гэта значыць? Поўная адмова ад хімічных сродкаў абароны раслін, адмова ад мінеральных удабрэнняў, толькі арганічныя ўдабрэнні. Гэтая бульба як ніякая іншая падыходзіць для здаровага харчавання, а гэтым зараз шмат людзей заклапочана. Але і трэба адзначыць, што такая бульба ў вытворчасці атрымліваецца даражэйшай".

А для бульбаводаў усяго свету галоўны аўтарытэт - Аўстрыя. У гэтай краіне 40 працэнтаў ўраджаю бульбы з прыстаўкай "эка".