"Беларусь 4" - 1 год

17 декабря 2016

20 гадзін вяшчання за суткі, прамыя трансляцыі, ток-шоу і самыя актуальныя навіны. Год назад пачалася трансляцыя тэлеканала "Беларусь 4. Брэст". Першы дзень нараджэння творчы калектыў прысвяціў тэлегледачам. У іх з'явілася магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі праграм, журналістамі і задаць ім пытанні. Тыя, хто знаходзіцца па другі бок экрана, паспрабавалі сябе і ў ролі народнага рэпарцёра. У дзень тэлегледача чацвёрты канал разыграў святочную латарэю. Галоўны прыз - тэлевізар.
Ларыса Дабрадомава, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Брэст":

"Мы сёння бязмерна ўдзячныя і Белтэлерадыёкампаніі, і Брэсцкаму аблвыканкаму, дзякуючы якім гэты канал існуе. І, безумоўна, нашаму творчаму калектыву. Мы змаглі зрабіць канал такім, што ў нас ёсць глядач у вобласці, гледачоў шмат. Менавіта таму сёння наш год у эфіры мы назвалі днём тэлегледача".

У эфіры канала - перадачы пра гісторыю, грамадска-палітычнае, культурнае і спартыўнае жыццё рэгіёна. Створаны і дзіцячыя праекты, героі якіх самыя юныя тэлегледачы.