Аўташкола для інвалідаў

17 декабря 2016

Стаць вадзіцелем можа нават калясачнік. У адной з аўташкол Магілёва людзей з абмежаванымі магчымасцямі вучаць кіраваць машынай. Курсантамі становяцца не толькі жыхары вобласці. Едуць на вучобу з суседніх Віцебскай, Гомельскай абласцей і нават з Брэсцкай. Рэпартаж Паўла Савіцкага.

На вучэбным аўтамабілі побач з абавязковай літарай “у” дадатковы знак – за рулём інвалід. Машынай кіруе чалавек з пратэзамі. Станіслаў - былы ваенны. 9 гадоў таму стаў інвалідам. Цяпер нанова вучыцца кіраваць аўтамабілем. Прычым на заняткі прыязджае з Бялыніцкага раёна. 

Вучэбны аўтамабіль пераабсталяваны для ручнога кіравання. Усё астатняе, як у іншых курсантаў: 170 гадзін тэорыі і 50 гадзін ваджэння.

У Магілёве за 2 гады існавання групы прайшлі навучанне 10 чалавек. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі працуюць 4 аўташколы ў Мінску, Брэсцкай і Мінскай абласцях. 



Зараз чытаюць