Аўтапарк падраздзяленняў "Ахова" Магілёўскай вобласці папоўніўся дванаццаццю новенькімі "Джылі"

25 января 2020
Гэта частка праграмы па перааснашчэнні заклікана павысіць аператыўнасць службы. Адправяцца машыны ў восем раёнаў, у тым ліку Бабруйскі, Горацкі, а таксама аддаленыя - Клімавіцкі, Асіповіцкі і Касцюковіцкі. Тэхніка абсталявана рацыямі, відэарэгістратарамі. Ключы вадзіцелям урачыста ўручаны.

Новенькія "Джылі"  ўжо на балансе раённых падраздзяленняў.