Арт-праект "Стол" прадставіў Беларусь на міжнароднай выставе ў Венецыі

3 февраля 2018

Сабраць разам і аб'яднаць людзей можа звычайны стол. Або незвычайны, як, напрыклад, у Рамана Заслонава. Арт-праект "Стол" беларускага мастака прадставіў нашу краіну на міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ў Венецыі. Фільм сабраў самыя лепшыя водгукі сусветных экспертаў. Затым месяц дэманстраваўся ў Парыжы і толькі цяпер вярнуўся на радзіму - у Мінск. Праект дапрацавалі - акрамя асноўнага відэа, дадалі перформанс і гісторыю стварэння.

У арт-праекце "Стол", акрамя Рамана Заслонава, удзельнічалі яшчэ два аўтары, а таксама беларускія артысты.