Альтэрнатыва аднаразоваму пластыкаваму посуду

3 августа 2019

Альтэрнатыва аднаразоваму пластыкаваму посуду - кардонныя лыжкі: іх выпуск асвоіла Гродзенская друкарня. Вытворчасць новай прадукцыі наладжана з рэшткаў сыравіны. Прычым лыжкі прайшлі ўсе выпрабаванні па бяспецы для выкарыстання ў харчовых мэтах, і навінка карыстаецца попытам. Яе набываюць для замены аналагічных пластыкавых вырабаў. Новы праект рэалізуюць і ў рамках выканання Дырэктывы №7, адно з палажэнняў якой прадугледжвае паэтапнае зніжэнне выкарыстання пластыкавай і поліэтыленавай упакоўкі.

Плануецца выпусціць цэлую лінейку кардоннай прадукцыі: папяровыя шклянкі, талеркі і нават відэльцы. Для гэтага вядзецца закупка спецыяльнага абсталявання.