Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца па ўсёй краіне

15 декабря 2018

Час добрых спраў і навагодніх падарункаў. Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца па ўсёй краіне. У сталічным Палацы дзяцей і моладзі для выхаванцаў школ-інтэрнатаў, гімназій, дзіцячых садкоў падрыхтавалі чароўнае падарожжа. Віншаванні і падарункі атрымалі 250 юнакоў і дзяўчат.

Адчуць святочны настрой у музеі Янкі Купалы і пакалядаваць змаглі выхаванцы дзіцячых дамоў. Экскурсію і навагоднюю праграму для іх арганізаваў Беларускі дзіцячы фонд сумесна з музейнай установай. Дабрачынная арганізацыя штогод ладзіць акцыю "Нашы сэрцы - дзецям". А гэта навагоднія сустрэчы і спектаклі, падчас якіх самым маленькім уручаюць падарункі.

Шчодры марафон будзе доўжыцца яшчэ амаль месяц. Без увагі не застануцца выхаванцы інтэрнатаў, дзіцячых садкоў, школ - усяго больш за 15 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак па ўсёй краіне. А галоўная ёлка па традыцыі пройдзе ў Палацы Рэспублікі.