Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца

17 декабря 2016

Навагодні марафон добрых спраў – акцыя “Нашы дзеці” -  працягваецца. Для шасцярых прыёмных дзяцей з Брэсцкай вобласці самая галоўная мара ўжо ажыццявілася – яны знайшлі сям’ю. Цяпер у іх доме хапае цеплыні, гасцей і падарункаў.

Удзельнікамі навагодняй акцыі ў Брэсцкай вобласці сёлета стануць больш за 200 тысяч дзяцей, а цэнтральнай падзеяй стане дабрачыннае свята. У Брэст запрошаны 350 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў рэгіёна.