Акцыя БРСМ "Ад сэрца да сэрца" ў Віцебску

24 декабря 2016

Святочны дабрачынны марафон «Ад сэрца да сэрца» ў Віцебску. У пераднавагоднія дні моладзь у адным з гандлёвых цэнтраў арганізавала забаўнае шоу, майстар-клас па ўпрыгожванні елкі і збор сродкаў і падарункаў для дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Таццяна Лазуркіна, першы сакратар Першамайскага раённага камітэта БРСМ г. Віцебска:

"Мы пачнём рэалізоўваць праект "Аўтамабіль дабра". Мы будзем ездзіць да дзяцей-інвалідаў і будзем дарыць ім падарункі".

Дабрачынная акцыя Беларускага саюза моладзі і піянерскай арганізацыі праходзіць штогод. Толькі па Віцебскай вобласці запланавана каля 60 мерапрыемстваў для дзяцей.