Акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" ахапіла ўсю краіну

9 июля 2016

Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу падтрымцы мацярынства і дзяцінства, каб паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю. Гэты тэзіс стаў галоўным падчас акцыі "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей". Яна ахапіла усю краіну. Традыцыйна з нагоды Дня Незалежнасці грамадская арганізацыя віншуе жанчын, якія нарадзілі дзяцей менавіта трэцяга ліпеня. У Мінскім абласным раддоме ў гэты дзень на свет з'явіліся шэсць дзяўчынак і пяць хлопчыкаў. Мамы з розных куткоў цэнтральнага рэгіёна атрымалі падарункі.

Не абышлося без падарункаў і ў Мінскім раддоме №2. Тут у Дзень Незалежнасці стала больш на 10 маленькіх беларусаў. Усяго ж у святочны дзень у сталіцы нарадзіліся 52 малышы. Акцыя прайшла па ўсёй краіне.