Акцэнт на мясцовыя віды паліва і безадходную вытворчасць

12 декабря 2015

Шклоўскі брыкет з ільнокастрыцы - экалагічны, без дабавак і з высокай цеплаёмістасцю - запатрабаваны не толькі ў нашай краіне, зацікавіліся новым відам паліва ў Расіі і Польшчы. Вырабляюць экабрыкеты з адходаў на мясцовым ільнозаводзе.

Пра сучасную безадходную вытворчасць - наш магілёўскі карэспандэнт Крысціна Каранкевіч. Мадэрнізацыя прыносіць вынiкi. На Шклоўскім ільнозаводзе набылі новае абсталяванне і пачалі вытворчасць брыкетаў з ільнокастрыцы – тры з паловай тоны за змену. Вопыт мясцовага прадпрыемства даказвае: вытворчасць без адходаў - гэта рэальна.

Такая ўстаноўка дазваляе вырабляць прынцыпова новую прадукцыю.

Цяпер завод ацяпляюць выключна льнобрыкетамі: эканамічным - кастрыца мае высокую цеплааддачу - і экалагічным, без дабавак, палівам.

Экабрыкеты фасуюць па 500 і 900 кілаграмаў для далейшай транспарціроўкі. Задавольваюць патрэбы ўнутранага рынку, а таксама экспартуюць. Найперш - у Польшчу і Расію. Дарэчы, расійскія вытворцы выкарыстоўваюць нашу сыравіну ў якасці асновы для вырошчвання грыбоў-вешанак. Перамовы наконт рэалізацыі экалагічнага паліва ідуць з краінамі Балтыі.

Што да асноўнай прадукцыі прадпрыемства, то найперш працуюць над яе якасцю. Таксама – за кошт мадэрнізацыі. Сучаснае бельгійскае абсталяванне сёння дазваляе выпускаць льновалакно – доўгае і кароткае - належнай якасці.

Акрамя таго, што льнозавод выконвае дзяржзаказ, прадпрыемства яшчэ і экспартуе льновалакно ў Расію, Кітай, Літву, Латвію.