Аграгарадок Александрыя свята Купалле сустракае з вялікім размахам

9 июля 2016
Сёння аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна свята Купалле сустракае з вялікім размахам. Упершыню прапанавалі экскурсійны маршрут. На ім размясціліся падворкі са старадаўнім друкам, беларускай кнігай, нацыянальнай кухняй. Фестываль за 2 дні плануе сабраць больш за 70 тысяч гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны. Кожны раён падрыхтаваў па некалькі традыцыйных гульняў. Напрыклад, Дрыбінскі прапануе пагуляць у валёнкавы цір, а з Асіповіч прывезлі боўлінг "па-александрыйску". Акрамя таго, на свяце пройдуць традыцыйныя купальскія забавы "купальскае кола" і “"купальскі вянок".