7 тысяч чалавек гатовы навесці парадак у лясах Мінскай вобласці

20 Кастрычніка 2018

Добрае надвор'е спрыяе добрым справам. 7 тысяч чалавек гатовы паўдзельнічаць у акцыі і навесці парадак у лясах Мінскай вобласці. Увага і воінскім помнікам, мемарыяльным комплексам - добраўпарадкуюць 350 аб'ектаў. Да таго ж для ўдзельнікаў правядуць фотаконкурс.

Штогод лясгасы Мінскай вобласці накіроўваюць значныя сродкі на навядзенне парадку ў лясах. Летась да аналагічнай акцыі далучыліся 35 тысяч беларусаў.