7 новых рэзідэнтаў зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст"

21 ноября 2015

7 новых рэзідэнтаў зарэгістраваны сёлета ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст", іх бізнес-планы звязаны з вытворчасцю водаачышчальных фільтраў, лекаў, сельгасабсталявання. Турэцкія інвестары падчас нядаўняга форуму ў Стамбуле выказалі жаданне ў Брэсце вырабляць святлодыёдныя лямпачкі. Якія ж вытворчасці прапанаваныя на адной з самых прывабных інвестыцыйных пляцовак Беларусі – ведае Ірына Нікіціна.

СЭЗ "Брэст" – старэйшая эканамічная зона ў Беларусі. У 2016-м адзначыць сваё 20-годдзе. Сёння гэта 70 тысяч гектараў вытворчых плошчаў, дзе выпускаецца больш за тысячу найменняў прадукцыі. Прамысловыя вырабы, газавыя і электрычныя пліты, мэбля, морапрадукты, мяса і кандытарка. Экспартныя магчымасці – 60 краін свету.

Геаграфічнае размяшчэнне, спецыяльны прававы рэжым, падатковыя льготы, інфраструктура СЭЗ – усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для вытворчасці.

Першую прадукцыю сумесная беларуска-брытанская кампанія выпусціла ў 2009 годзе. Сёння – гэта буйнейшы вытворца шампіньёнаў ў краіне. Усяго за месяц тут вырошчваюць каля 400 тон каралеўскіх грыбоў.

Сакрэт паспяховага грыбаводства – у тым, каб у штучных умовах стварыць натуральнае асяроддзе. Мікракліматам у памяшканні, дзе вырошчваюць грыбы, кіруе камп’ютар. Але без чалавечых рук усё ж не абысціся. Важна правільна збіраць грыбы, каб ножка не засталася ў грыбніцы. Далей – сартыроўка: “пяцёркі”, “шасцёркі” і “сямёркі” (іх вызначаюць па памеры шапачкі) адправяцца ў магазіны. Дробязь, так званы нестандарт, забярэ кансервавы завод.

Так беларускія шампіньёны паціснулі польскія і галандскія. І не толькі на айчынным рынку. Большасць вырашчаных у Брэсце грыбоў экспартуецца ў Расію.

А таму ў планах пашырыць вытворчыя плошчы СЭЗ "Брэст": у стадыі будаўніцтва – новы цэх, ужо у маі тут плануюць атрымаць першую партыю грыбоў.

У новы завод укладзеныя 4 мільёны еўра – магутнасць 16 з паловай тон фарбы за год. Прадукцыі хопіць, каб задаволіць унутраны попыт і пашырыць геаграфію экспарту.